БЯСЕДА — збор гасцей з пачастункам, на які запрашалі родных, суседзяў, блізкіх знаёмых з нагоды свят, сямейных урачыстасцей. Застолле суправаджалася пажаданнямі, прыгаворамі, ласкавымі прымусамі. Спявалі
бяседныя (застольныя) песні. Ім уласцівы велічальныя матывы, у якіх услаўляюцца багаты стол, шчодрыя гаспадары, жаданыя госці.