Пятніца, 29.03.2024, 11:47

БЛАГАСЛАВЕННЕ

Галоўная »
БЛАГАСЛАВЕННЕабрад, у час якога бацькі і род уступаючых у шлюб маладых давалі на яго згоду, выказвалі пажаданне ўсяго найлепшага ў сямейным і гаспадарчым жыцці будучай сям'і, а таксама дазвол на выкананне традыцыйных вясельных рытуалаў.

Благаславеннем пачыналіся амаль усе рытуальныя дзеянні ад ад'езду жаніха разам са сватам на запоіны і да падзелу каравая ўключна. Выкананне абраду благаславення тлумачыцца верай у магічную сілу слова і калектыўнай формай вясельнага цырыманіялу. У час вяселля звычайна старшая дружка (баярка), радзей каравайніца або свацця, якія кіравалі пэўным этапам вяселля, звярталіся са спецыяльнымі славеснымі формуламі (у розных мясцовасцях яны вар'іруюцца) да бацькоў, сваякоў, суседзяў і ўсіх прысутных з просьбай благаславіць маладых на выкананне адпаведных абрадавых дзеянняў (саджаць у печ каравай, пачаць вяселле, віць вянок, выпраўляць маладую да маладога і г. д.). На такую просьбу прысутныя адказвалі коратка: «Няхай бог благаславіць, і мы благаславім». У іншых выпадках маладыя звярталіся да бацькоў, кутка (продкаў), сваякоў і ўсіх прысутных з просьбай благаславіць іх на шлюб, шчаслівую долю, на выкананне адпаведных рытуальных дзеянняў. Часам маладыя толькі кланяліся, а бацькі і прысутныя — благаслаўлялі іх.

Бацькоўскае благаславенне лічылася самым неабходным і дзейсным у забеспячэнні дабрабыту і долі будучай сям'і. Таму без бацькоўскага благаславення вяселле не адбывалася (калі шлюб бралі сіроты, то яны хадзілі на могілкі і прасілі благаславення ў бацькоў-нябожчыкаў). У вяселлі благаславенне атаясамлівалася з надзяленнем маладых хлебам, соллю, гаспадарчымі рэчамі і г.д.

Найбольш разгорнутае і эмацыянальна насычанае — благаславенне маладой у яе доме перад ад'ездам яе да шлюбу і да маладога. Для гэтага пасярод хаты перад сталом рассцілалі спецыяльны яркі дыван (звычайна чырвоны). Бацькі маладой садзіліся на ўслон спіной да стала, бралі з яго хлеб-соль, брат або хто-небудзь са сваякоў на ручніку падводзіў маладую, якая станавілася перад бацькамі на калені на дыван і схіляла галаву. Маці, узяўшы са стала хлеб-соль, рабіла ім над галавой маладой знак крыжа і жадала ёй «шчасця-долі, хлеба-солі, здароўя, доўгага веку, добрага чалавека» і г.д. Маладая ў знак падзякі цалавала хлеб-соль, а бацькоў — у руку, потым, не мінаючы нікога, кланялася кожнаму прысутнаму паасобку. У адказ кожны благаслаўляў яе.

Благаславенне маладога праходзіла больш сціпла. Характэрным для вяселля з'яўляецца благаславенне яго пачатку. Пачынальнік, седзячы на печы, рэчытатывам выконваў спецыяльную песню і біў піражком аб піражок (паўночны-ўсход Беларусі). Пры благаславенні ўжываўся і абраз (звычай благаславення абразом узнік пад уплывам хрысціянства, замяніўшы існаваўшае раней пакланенне покуці).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.