Субота, 20.04.2024, 15:30

ДАБРАВЕШЧАННЕ, благавешчанне, звеставанне

Галоўная »
ДАБРАВЕШЧАННЕ, благавешчанне, звеставанне — старажытнае веснавое свята народнага календара, якое адзначалі 25 сакавіка старога стылю.

Рэлігійнае свята благавешчання звязана з архангелам Гаўрыілам, які паведаміў маці божай пра непарочнае зачацце і нараджэнне ёю Ісуса Хрыста. У народзе свята благавешчання лічылася днём надыходу вясны (на благавешчанне звычайна пачыналі гуканне вясны і спяванне веснавых песень).

З благавешчаннем звязана шмат павер'яў і забарон, у якіх выявілася ідэя зараджэння новага жыцця (магія першага дня) — у гэты дзень забаранялася працаваць («на благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ў'е»). Шматвяковыя назіранні над прыроднымі з'явамі ператварыліся ў прыкметы («калі саней не пакінуць за тыдзень перад благавешчаннем, то яны спатрэбяцца на цэлы тыдзень і пасля благавешчання» ), па тым, якое было надвор'е, меркавалі пра будучы ўраджай («калі на благавешчанне дождж, будзе ўраджай на жыта; калі сухое, цёплае надвор'е, лета будзе засушлівае, а восень марозная: калі на благавешчанне прайшоў снег, будзе мокрае лета» і інш.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.