Пятніца, 19.04.2024, 22:35

БОЧКА

Галоўная »
БОЧКАбандарны выраб; адна- ці двухдонная цыліндрычная пасудзіна розных памераў. Робіцца з акруглых выпуклых клёпак, больш шырокіх у сярэдняй частцы, што надае ёй пукатую форму. Клёпкі сціскаюцца металічнымі (раней і драўлянымі) абручамі.

Функцыянальнае прызначэнне бочкаў рознае. Бочкі вялікіх памераў (на 50 — 60 вёдзер) выкарыстоўвалі для падвозу вады. Яны былі двухдонныя, з шырокай адтулінай пасярэдзіне ў клёпках (у якую ўстаўлялася карытца з дзіркай), іх мацавалі ў гарызантальным становішчы на двухколках.

Бочкі выкарыстоўвалі на пажарных пастах: іх напаўнялі вадой і ставілі каля абшчыннага свірна пасярод вёскі. Бочкі пад збожжа (усыпішчы, судзіны) таксама былі вялікіх памераў (1,5 Х 1 м). Часам яны не мелі днішчаў і замацоўваліся стацыянарна на глінянай аснове ў свірне ці кладоўцы.

Аднадонныя бочкі сярэдніх памераў (на 20 — 30 вёдзер) выкарыстоўвалі пад квашаную капусту, буракі, бацвінне. Бочкі меншых памераў (бочачкі) — для мочанай садавіны, салёных грыбоў, агуркоў, квашанага шчаўя, бярозавага ці кляновага соку. Невялікія бочкі (паўбочачкі) — біклагі, барылкі — былі часцей двухдоннымі і выкарыстоўваліся пад напіткі. У хатнім побыце сялян і гараджан асобныя віды бочак сустракаюцца ў наш час. Шырока выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.