Субота, 19.05.2012, 06:41

БОЙКА, маслабойка


БОЙКА, маслабойкабандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Лакальная назва біянка. Вызначалася разнастайнасцю форм і канструкцый. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, а да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы бойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі.

бойка, маслабойка
Бойкі (вертыкальнага і гарызантальнага профіляў)

На Беларусі (пераважна на Палессі) былі вядомы бойкі цыліндрычнай формы гарызантальнага профілю (у выглядзе 2-доннай бочачкі, у якой было «акенца» з засоўкай); масла збівалі вярчэннем ручкі, што прыводзіла ў рух лопасці.

У даўнім сялянскім побыце масла збівалі і ў ганчарных пасудзінах (гаршку, макітры і інш.) з дапамогай драўлянай лыжкі ці калатоўкі. На Усходнім Палессі гэты спосаб захаваўся да пачатку 20 ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.