Аўторак, 16.04.2024, 08:31

БОРЦЬ

Галоўная »
БОРЦЬ — 1) штучнае або прыстасаванае натуральнае дупло ў дрэве (хвоі, дубе, часам у ліпе, асіне), дзе жылі дзікія пчолы. Лакальныя назвы бартак, боруць, кляшня. Борць выдзёўбвалі пад кронай дрэва на вышыні 4 — 15 м ад зямлі. З зацішнага і сонечнага боку рабілі вузкую прамавугольную адтуліну (доўжня, века, лазейка), праз якую высякалі пешняй камору борці, а потым праз яе выконвалі ўсе работы па догляду за пчоламі. Доўжню закрывалі дубовым бруском і дадаткова прыкрывалі дубовай дошкай (снет, сняток), прымацаванай да дрэва двума штырамі з правушынамі для затычак. Побач са снетам свідравалі ляток — адтуліну для ўваходу і выхаду пчол.

борць
Борць

На Беларусі вядомы трапецападобнай формы каморы борці. Памеры іх былі розныя. Функцыянальна борці падзяляліся на галаву, або шапку, дзе размяшчалася пчаліная сям'я, сярэдзіну, дзе на ўмацаваных распорах (крыжачкі, грабёнкі) пчолы будавалі соты, і дно (под, подак), куды ападала смецце і адыходы ад пчол. Для прываблівання дзікіх пчол (баровак) рабілі тварбу (прынаду). Сценкі каморы борці націралі духмянымі зёлкамі, часцей за ўсё мелісай, апырсквалі сытой, клалі на дно маладую алешынавую галінку, да крыжачка прымацоўвалі вашчыну. He заселеная пчоламі борць называлася ялоўкай.

2) Агульная назва дрэва з борцю.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1386]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [142]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.