Субота, 19.05.2012, 06:41

БРАМА


БРАМА — галоўны ўезд на сядзібу. Аснову складаюць 2 дубовыя вушакі (да 3 м), злучаныя ўверсе накшталт літары «П» такім жа масіўным бервяном; пры наяўнасці весніц ставілі трэці вушак. На вушаках падвешвалі адна- або двухстворкавыя вароты і весніцы. Вянчала раму двухсхільная саламяная або драўляная стрэшка.

брама
Брама. Вёска Прудзішча Смалявіцкага раёна

Памеры, форма і дэкаратыўнае аздабленне брамы надзвычай разнастайныя. Платы і брама арганізуюць сядзібу і яе асобныя часткі — падворак, агарод, сад, прыгуменне — у адзін самастойны структурна-планіровачны комплекс. У 19 ст. брама была найбольш пашырана ў зоне бытавання вяночнага двара (Віцебская, Магілёўская, паўночна-ўсходняя частка Гомельскай і часткова Мінскай абласцей).

У наш час сустракаецца на ўсёй Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.