Чацвер, 25.04.2024, 04:09

БРАНАЕ ТКАЦТВА

Галоўная »
БРАНАЕ ТКАЦТВА — від народнага ткацтва. Лакальныя назвы перабіранне, пераборы, набіранне на дошку, ператыканне. Узнікла з вынаходствам ткацкага станка гарызантальнага тыпу (на Беларусі вядомы з 13 ст.). Узоры браных тканін выконваліся пры дапамозе спецыяльнай дошчачкі-бральніцы.

бранае ткацтва
Бранае ткацтва

Вядомы дзве разнавіднасці бранага ткацтва: аднаўточнае (дазваляе атрымліваць паўажурныя і фактурныя тканіны, што выкарыстоўвалі для вырабу аднатонных ільняных, пазней — баваўняных абрусаў, ручнікоў, полагаў) і двухуточнае (больш выразнае, адно з самых распаўсюджаных на Беларусі ў канцы 19 — пачатку 20 ст.), якое шырока ўжывалася для ўпрыгожвання народнага адзення, ручнікоў, абрусаў. У працэсе вырабу гэтых тканін узорны ўток насцілаецца ў адпаведным парадку па полю, якое ўтвараецца перапляценнем ніцей асновы і фонавага ўтку.

бранае ткацтва
Утварэнне ўзору браных тканін пры дапамозе дошчачкі-бральніцы

Арнамент беларускіх браных двухуточных тканін вызначаецца перавагай чырвонага колеру, дакладнай распрацоўкай геаметрычных матываў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.