Чацвер, 25.04.2024, 23:08

БРЭСЦКІ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ

Галоўная »
БРЭСЦКІ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ — філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Заснаваны 13.03.2000 г. у г.Брэст рашэннем Брэсцкага аблвыканкама. Адкрыты для наведвальнікаў 17.05.2002 г. у Паўднёвай казарме Брэсцкай крэпасці. Аснову экспазіцыі філіяла склала калекцыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, стварэнне якой пачалося ў 1951 г. Найбольш шырока ў ёй прадстаўлена творчасць брэсцкіх мастакоў.

Брэсцкі мастацкі музей

Агульная плошча памяшканняў музея 1670 м². Плошча экспазіцыі 1100 м², размешчана ў 10 залах. Таксама дзейнічаюць 2 выставачныя залы плошчай 140 м².

Экспазіцыя храналагічна ахоплівае ўвесь перыяд існавання Брэсцкай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі і дазваляе ўявіць шлях развіцця выяўленчага мастацтва Берасцейшчыны 2-й палавіны 20 — пачатку 21 ст. Адкрываюць экспазіцыю работы брэсцкай мастачкі А.І.Фяцісавай з цыкла «Таямніцы старога горада» з краявідамі Брэста, партрэтамі палітычных і дзяржаўных дзеячаў эпохі сярэдневякоўя. Таксама экспануецца макет г.Брэст 17 — 18 ст., выкананы па праекце А.І.Фяцісавай навучэнцамі Брэсцкага політэхнічнага каледжа. У 2-й зале дэманструюцца работы беларускіх мастакоў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Сярод іх асобае месца займаюць карціны пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці. Тры залы прысвечаны жывапісу і скулыпуры, экспануюцца творы мастакоў Берасцейшчыны, у тым ліку П.А.Данелія, М.Дз.Чурабы, І.Я.Фяцісава, Э.С.Куфко, прадстаўлены творчыя пошукі маладых мастакоў. Экспазіцыю наступных 2 залаў складаюць творы графікаў. Сярод іх работы П.Ю.Татарнікава, Г.І.Вяля, Л.Б.Алімава. Асобны яе раздзел прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, сярод экспанатаў габелены А.Ф.Гуршчанковай і Дз.М.Вымаркавай, таксама вылучаюцца работы мастака-ювеліра М.П.Кузьміча. У музеі прадстаўлены віды народных мастацкіх промыслаў: ткацтва і вышыўка, ганчарства, салома- і лозапляценне, размалёўка па дрэве і шкле, мастацкая апрацоўка дрэва, а таксама работы народных майстроў І.Ф.Супрунчыка і М.В.Тарасюка, майстра саломапляцення В.І.Гаўрылюк, творы самадзейных мастакоў Ю.П.Сергіенкі, П.С.Мысліўца, А.В.Івашкі і інш.

За перыяд існавання музея ў яго выставачных залах арганізавана каля 50 выставак мастакоў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных промыслаў, у тым ліку выстаўка работ рускага мастака 19 ст. І.І.Шышкіна з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і створаная сумесна з Беларускім экзархатам Рускай праваслаўнай царквы і Брэсцкай епархіяй, выстаўка абразоў «Іканапіс Беларусі 21 ст.». Традыцыйнымі формамі работы музея сталі творчыя сустрэчы з мастакамі і народнымі майстрамі, майстар-класы, навукова-практычныя канферэнцыі, музейныя ўрокі, выступленні творчых калектываў, а таксама выязныя музеі ў навучальных установах горада і вобласці.

Адрас: 224018, г.Брэст, Брэсцкая крэпасць, Паўднёвая казарма
Тэл.: +375-162-20-08-26; +375-162-20-51-36
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.