БРЫНЗА, брындзаГалоўная »
БРЫНЗА, брындза — загатаваны ў запас тварог. У пост, калі малочныя прадукты не спажываліся, добра выціснуты (вычаўлены) тварог або сыр перамешвалі з соллю (у халодную пару года без солі), складалі (стоўпвалі) у дзежкі або бочачкі, залівалі або закладалі сметанковым маслам. Брынза доўга захоўвалася ў халодным месцы. Елі яе падагрэтай ці халоднай. Была найбольш пашырана ў Цэнтральным і Усходнім Палессі. |