Субота, 20.04.2024, 02:58

БУЧ

Галоўная »
БУЧ — традыцыйная рыбалоўная прылада; сплеценая з дубцоў або зробленая з драніцы камера конусападобнай ці цыліндрычнай формы. Лакальныя назвы вярша, кош. У конусным буч мелася адна лейкападобная перагародка (горла), у цыліндрычным — дзве. Рыба пранікала ў буч праз лаз у горле, якое адначасова перашкаджала выходзіць ёй назад.

буч
Выманне рыбы з аднагорлавага буча

З аднагорлавых бучоў улоў вымалі праз адтуліну ў вузкім яго канцы, якую на час лоўлі закрывалі драўляным коркам, травой, сенам. У двухгорлавым бучы рабілі дзверцы. Аднагорлавы буч прызначаўся толькі для лоўлі рыбы, двухгорлавы — пераважна для лоўлі ракаў.

буч
Бучы аднагорлавыя

буч
Буч двохгорлавы. Вёскі Пескі Пружанскага раёна

У вадаёме буч устанаўлівалі пры дапамозе калкоў, часам сумесна з езамі. Бучы былі распаўсюджаны па ўсёй Беларусі. Для Палесся характэрны аднагорлавыя бучы ў форме поўнага конуса; для Паазер'я — у форме конуса, падзеленага на вертыкалі папалам. Ha Гродзеншчыне іх рабілі пірамідальнай формы, на Магілёушчыне і Віцебшчыне — у форме палавіны конуса без горла (рыба ў ім утрымлівалася напорам вады).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.