БУКЕТНІК — гліняная пасудзіна для кветак. Лакальная назва кветнік.
Букетнікі
Рабілі букетнікі разнастайныя па абрысах і памерах, выцягнутыя па форме, з двума вушкамі па баках (упрыгожвалі завіткамі на канцах або спіральна закручвалі). Букетнікі аздаблялі арнаментам, пакрывалі палівай. Вядомы на ўсёй Беларусі.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.