Пятніца, 19.04.2024, 01:34

БУЛЬБА

Галоўная »
БУЛЬБА — вараная, параная, традыцыйная штодзённая ежа.

Самай простай па спосабу прыгатавання сялянскай стравай была бульба, вараная ў лупінах (бульба з лупінамі, сухапарка, лупаны, бульба ў мундзірах); яе гатавалі, калі было мала бульбы, не хапала солі ці неставала часу на прыгатаванне. Бульбу мылі, накладвалі ў чыгун, залівалі вадой і варылі. Часам бульбіны перарэзвалі (рэзанкі), тады абавязкова салілі. Звараную ў лупінах бульбу абіралі (лупілі) і елі, мачаючы ў соль або з лёкам. Часцей сырую бульбу чысцілі і варылі з соллю (салёнікі, варонкі, скобленка). Маладую бульбу скраблі (чохалі). Вараную бульбу мачалі ў тук, елі з малаком, баршчом, часам замест хлеба. У посныя дні бульбу елі з журам, тоўчаным ільняным семем, каплуном, квасам, капустай, саладухай, куляшом, селядцамі, летам — з халадніком, зялёнай тоўчанай цыбуляй. Верхнія бульбіны ў гаршку, што падгаралі, браліся скарынкай (прыгаркі, гарэлікі, асмалкі), раздавалі дзецям. Юшку з варанай бульбы сцэджвалі; у некаторых раёнах Палесся ў яе крышылі зялёную цыбулю і елі з бульбай (расолкі).

Бульбу таксама пяклі (пячонікі, пячонцы) у прыску печы, грубкі, пастухі — у кастры. У наш час бульба як традыцыйная штодзённая ежа шырока распаўсюджана па ўсёй Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.