Субота, 20.04.2024, 16:28

БУРЛАЦТВА

Галоўная »
БУРЛАЦТВА — перамяшчэнне суднаў па рэках супраць цячэння пры дапамозе ручной цягі. Было выклікана ростам перавозак пры тэхнічнай недасканаласці рачнога транспарту.

У 17 — 19 ст. бурлацтва на Беларусі стала самастойным адыходніцкім промыслам (глядзіце Адыходніцтва). У бурлакі наймаліся мужчыны вялікай фізічнай сілы ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў (зрэдку і жанчыны). Невыносныя ўмовы працы і бязлітасная эксплуатацыя рабілі жыццё бурлака вельмі цяжкім. Бурлацтва было вядома на ўсіх буйных рэках: Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Бугу, Заходняй Дзвіне, Бярэзіне, a таксама на Дняпроўска-Бугскім і Агінскім каналах.

На Беларусі вядомы 2 спосабы перамяшчэння суднаў з дапамогай бурлацкай цягі — лінай і завозам (падачай). У першым выпадку бурлакі ішлі берагам (па бічоўніку) і цягнулі судна за канат, надзеўшы на грудзі і плечы скураную ці палатняную лямку (скарач). Канат (ліна, кадол, голька) даўжынёй да 50 м прымацоўваўся да мачты судна ці да спецыяльнага шаста (журавель, малец). Для цягі шкута, напрыклад, патрабавалася 50 — 100 бурлакоў, лайбы — 4 — 5.

Перамяшчэнне грузавога судна завозам (падачай) ажыццяўлялася наступным чынам: судна спынялася на станавым якары, а завозны якар з прымацаваным ад яго канатам адвозіўся на завознай лодцы наперад на даўжыню каната-падачы (100 — 400 м) і апускаўся ў ваду. Другі канец каната падаваўся на судна і выбіраўся на палубу бурлакамі. У залежнасці ад грузападымальнасці суднаў у завозе ўдзельнічалі 8 — 30 чалавек. Завозны канат на палубу часам выбіралі пры дапамозе калаўрота, умацаванага ў насавой частцы судна (на яго накручвалі канат і падцягвалі судна да таго месца, дзе быў закінуты завозны якар).

Уверх па Прыпяці, Ясельдзе, Бярэзіне, а таксама па Агінскім, Дняпроўска-Бугскім каналах лінай цягнулі плыты лесу (плыт-пac даўжынёй 100 м цягнулі звычайна 15 бурлакоў-пасавых). Шырокае распаўсюджанне параходства ў канцы 19 ст. паступова выцесніла бурлацтва.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.