Чацвер, 25.04.2024, 08:59

БЫКАВА ВАСІЛЯ СЯДЗІБА-МУЗЕЙ

Галоўная »
БЫКАВА ВАСІЛЯ СЯДЗІБА-МУЗЕЙ заснаваны на радзіме народнага пісьменніка Беларусі В.Быкава ў в.Бычкі Ушацкага раёна паводле рашэння Ушацкага раённага Савета дэпутатаў ад 19.02.2004 г. і распараджэння Віцебскага аблвыканкама ад 01.03.2004 г. Адкрыты для наведвальнікаў 18.06.2004 г. Філіял Ушацкага музея народнай славы імя У.Е.Лабанка. Даглядае музей А.А.Быкава, жонка малодшага брата пісьменніка.

сядзіба-музей Васіля Быкава

Музей размешчаны ў адноўленай сядзібе сям'і Быкавых. На тэрыторыі сядзібы — хата, у якой прайшло дзяцінства В.Быкава, хлеў, гумно. Вакол хаты — дрэвы, пасаджаныя бацькам пісьменніка. У хаце плошчай 49 м² этнаграфічна-бытавая экспазіцыя, дзе размешчаны прадметы хатняга ўжытку (альбо іх аналагі), якімі карысталася сям'я Быкавых. Захоўваюцца таксама кнігі з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, іншых дзяржаў. Сярод экспанатаў — копіі малюнкаў В.Быкава, стужка ганаровага жыхара Ушацкага раёна, асабістыя рэчы пісьменніка.

Адрас: в.Бычкі, Ушацкі раён, Віцебская вобласць
Тэл.: +375-215821-092 (папярэдні заказ экскурсій)
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.