Субота, 27.07.2024, 02:59

ЦЯЛУШКА Алена Мікалаеўна

Галоўная »
ЦЯЛУШКА Алена Мікалаеўна нарадзілася 22 красавіка 1975 года ў вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Ткацтву навучылася ў дзяцінстве ў сваёй бабулі і маці. На прафесійным узроўні пачала ткаць, калі прыйшла працаваць у раённы Дом рамёстваў майстрам народных промыслаў. Зараз цудоўна валодае тэхнікай бранага ткацтва і годна працягвае справу па адраджэнні і захаванні гэтага майстэрства.


Пераемнасць ткацкіх традыцый захоўваецца і ў сям’і. Сакрэты рамяства Алена Мікалаеўна перадала дачцэ Кацярыне, якая таксама ўжо прымае ўдзел у розных фестывалях і выставах. На базе Дома рамёстваў, дзякуючы Алене Мікалаеўне, гэтым майстэрствам дасканала авалодала майстар Таццяна Зялёнка.

Алена Цялушка з’яўляецца пастаянным удзельнікам міжнародных, рэспубліканскіх, абласных выстаў, конкурсаў, фестываляў і кірмашоў.

Тканыя вырабы Алены Цялушка не раз экспанаваліся на выставах з работамі народнага клуба майстроў народнай творчасці «Багач», які дзейнічае пры Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў.


Алена Мікалаеўна Цялушка сапраўдны носьбіт мясцовых ткацкіх традыцый. Майстар заслугоўвае асаблівай удзячнасці ў справе іх захавання і развіцця. Дзякуючы ёй гэта старажытнае майстэрства не прыпынілася і знаходзіць працяг сярод жыхароў раёна. Майстар з задавальненнем перадае свой багаты вопыт і сакрэты майстэрства дзецям, моладзі і дарослым: праводзіць майстар-класы, вядзе гурток па ткацтве ў Доме рамёстваў.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.