Панядзелак, 24.04.2017, 02:30

ДАЙЛІДСКОЎСКІ КАСЦЁЛ АПЕКІ МАЦІ БОЖАЙ


ДАЙЛІДСКОЎСКІ КАСЦЁЛ АПЕКІ МАЦІ БОЖАЙ размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Дайлідкі (Даўкшышкі) Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1927—29 гг. з дрэва. Закрыты ў 1949 г., вернуты парафіянам у 1989 г., адбудаваны ў 1990 г. Перад храмам пастаўлена чатырохслуповая шатровая званіца, побач надмагіллі Лашкевічаў.


Першапачатковы касцёл заснаваны ў 18 ст. Брыгідай Міхайлоўскай (з Сулістроўскіх) і віленскім канонікам Іахімам Сулістроўскім. З'яўляўся філіяльным ад касцёла Божай Маці Ружанцовай у в. Солы.

Твор архітэктуры так званага закапанскага стылю. Вырашаны прамавугольнымі зрубам малітоўнай залы і апсіды, накрытымі ступеньчата спалучанымі высокімі двухсхільнымі дахамі. Яны ярусна нарастаюць да вертыкальнай фасаднай дамінанты — магутнай чатырохграннай пірамідальнай вежы-званіцы, завершанай шатром і фігурным барочным купалам. Яруснасць кампазіцыі ўзмоцнена больш нізкай галерэяй-гульбішчам вакол храма. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр'ер упрыгожаны трымя алтарамі: Апекі Маці Божай, святой Тэрэзы і святога Іосіфа.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [245]
Каталог файлаў [95]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [134]
Адукацыя [12]
Спорт [392]
Здарэнні [103]
Грамадства [215]
Эканоміка [10]
Транспарт [65]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [4]
Каляндар
«  Красавік 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.