Субота, 20.04.2024, 10:09

ДАХОЎКА

Галоўная »
ДАХОЎКА – керамічная плітка для накрыцця дахаў пераважна мураваных будынкаў (называлася таксама чарапіца). Адзін з найбольш вогнетрывальных і даўгавечных дахавых матэрыялаў, які ў познім сярэднявеччы адыгрываў пэўную ролю ў дэкаратыўным аздабленні храмаў, палацаў, замкаў. Вядома з 14 ст. Спачатку яна была паўцыркульнай або жалабаватай (14 – пачатак 15 ст.), затым пляскатай – "бабровы хвост" (15 – 16 ст) і простай з паўкруглым канцом (15 – 17 ст.). Паступова яе замяніла хвалістая, або галандская дахоўка (канец 17 – пачатак 20 ст.).

дахоўка
Выява дахоўкі на царскіх варотах
Варанілавіцкай Праабражэнскай царквы

Схілы і верх стромкіх дахаў накрывалі каньковай дахоўкаю з доўгім (да 9 см) выступам накшталт птушынай галавы з дзюбай і круглай адтулінай для мацавання вялікім каваным цвіком да кроквы (Мірскі замак, Гродзенскі Стары замак).

дахоўка
Дахоўка: 1. Пляскатая. Мірскі замак. 16 ст.;
2. Паўцыркульная. Навагрудак. Канец 14 - пачатак 15 ст.;
3. Пляскатая (дэкаратыўная). Магілёў. 17 ст.

У 18 ст. існавала чорнаглянцавая дэкаратыўная дахоўка (Гродзенскі Брыгіцкі касцёл) і непаліваная дахоўка з налепамі (Мінская Петрапаўлаўская царква). Акрамя гладкай зялёнай і карычневай паліванай дахоўкі, выраблялі і дахоўку з паверхняй у выглядзе рыбінай лускі (Гродна, Мсціслаў).

Да канца 18 – сярэдзіны 19 ст. дахоўку звычайна рабілі мясцовыя ганчары разам з кафляй і посудам. У 1-й палове 20 ст. распаўсюдзілася так званая штампаваная дахоўка, зробленая машынным (заводскім) спосабам са складана прафіляванай паверхняй. Такая дахоўка часам мела заводскія клеймы. У 1920–30-я г. ў Заходняй Беларусі рабілі цэментную і шкляную дахоўку.

Аўтар: Ю.А.Якімовіч
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.