Субота, 20.04.2024, 12:31

ДАМАЧАВА

Галоўная »
ДАМАЧАВА — гарадскі пасёлак, цэнтр Дамачаўскага пасялковага Савета, за 52 км на поўдзень ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, 2 км ад аўтадарогі Брэст — Тамашоўка. 1200 жыхароў (2008).

У 18 ст. мястэчка ў Брэсцкім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1788 г. намаганнямі жыхароў Дамачава і навакольных вёсак пабудавана праваслаўная драўляная царква з капліцай. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. — у Літоўскай,з 1801 г. — у Гродзенскай губернях. Тут размяшчаўся кардонны пост, які кантраляваў выплату мытных падаткаў у сувязі з перасячэннем мяжы з Каралеўствам Польскім.

У 1860 г. мястэчка (1104 жыхары) — цэнтр Дамачаўскай воласці і маёнтка, якім валодаў князь Вітгенштэйн. У чэрвені 1861 г. адбылося выступленне сялян супраць пана, якое было задушана ваеннай сілай. У 1863 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1876 г. ў мястэчку 246 двароў, 1789 жыхароў. Мелася 13 вуліц: Аляксандраўская, Базарная, Брэсцкая, Гандлёвая, Кабелкаўская, Крывая, Купальная, Ляплёўская, Новая, Пясочная, Садовая, Царкоўная, Чэрская. На першай размяшчаліся сельская лячэбніца і валасное праўленне.


Крыж у памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага

У 1886 г. — 683 жыхары, валасная ўправа, праваслаўная царква, яўрэйскі малітоўны дом. Працавала народнае вучылішча, у якім вучыліся 63 хлопчыкі, дзейнічалі мяшчанская ўправа, паштовае аддзяленне. У 1890 г. ўладальнікам маёнтка быў князь П.Вітгенштэйн. У склад маёнтка ўваходзілі хутары Аляксандрава, Маслянкі і фальварак Чэрск. Паводле перапісу 1897 г. ў мястэчку 130 двароў, 1029 жыхароў, 30 лавак, 2 карчмы. На працягу года адбываліся 2 кірмашы. На чыгуначнай станцыі Дамачава — 11 двароў, 27 жыхароў, вадакачка, буфет.


Царква Святога Апостала Лукі. Пачатак ХХ ст.


Царква Святога Апостала Лукі

У 1905 г. 1163 жыхары, чыгуначная станцыя Дамачава на лініі Брэст — Холм. Маёнтак і 7827 дзесяцін зямлі належалі правадзейнаму стацкаму саветніку М.І. Дурыліну. У 1905 г. на месцы старога храма пабудавана драўляная праваслаўная Лукаўская царква. Працавалі ўчастак сельскага ўрача, лячэбніца, валасны фельчар, раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. Тут размяшчаліся ўчасткі судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, паліцэйскіх ураднікаў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр Дамачаўскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. На 30.09.1921 г. ў мястэчку 110 двароў, 1504 жыхары. Непадалёку знаходзілася калонія, у якой было 3 будынкі, 10 жыхароў. Працавалі млын і невялічкае прадпрыемства па вырабе масел.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр Дамачаўскага раёна; 530 двароў, 3950 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну знішчана 500 двароў і 3800 жыхароў.


Касцёл Беззаганага Пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

17.12.1956 г. Дамачаўскі раён скасаваны, г.п.Дамачава ўключаны ў склад Брэсцкага раёна. Паводле перапісу 1959 г. 4266 жыхароў. Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс»; сярэдняя школа, райпрамкамбінат (чарапічны і мэблевы цэхі і млын), маслазавод, лясніцтва, дзіцячы сад, вучэбна-вытворчы камбінат, гарпасялковая бальніца, аддзяленне сувязі, бібліятэка, Дом культуры, кінатэатр, санаторый, КВП «Хлебазавод», аптова-рознічнае гандлёвае прадпрыемства, дом для састарэлых і інвалідаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.