Панядзелак, 24.07.2017, 07:41

ДАРАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ


ДАРАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца каля шашы БаранавічыЛяхавічы ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1926—38 гг. з цэглы.


Твор архітэктуры гістарызму. Будынак вырашаны ў плане ў форме лацінскага крыжа: працяглы аб'ём малітоўнай залы, завершаны пяціграннай апсідай, перакрыжаваны крыламі трансепта. Да фасада, завершанага фігурным увагнута-пукатым франтонам (рудымент стылю барока), далучана трох’ярусная (васьмярык на дзвух чацверыках) шатровая вежа-званіца, дынамічны вертыкалізм якой узмацняецца бакавымі нізкімі каморамі. Перакрыжаванне двухсхільнага і вальмавага дахаў адзначана кампактнай сігнатуркай. Плоскасныя фасады члянёны разнастайнымі па форме і малюнку аконнымі праёмамі: лучковымі на бакавых фасадах, арачнымі на званіцы. Уваход аформлены рызалітам-парталам з трохвугольным франтонам.

Унутраная прастора арганізавана па каноне трохнефавай базілікі. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным драўляным скляпеннем, падтрыманым магутнымі чатырохграннымі міжнефавымі ўстоямі, вузейшая апсіда — конхай на распалубках. Перспектыву нефа завяршае двух’ярусны алтар у стылі неакласіцызму — чатырохкалонная арка-табернакль.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [430]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [6]
Каляндар
«  Ліпень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.