Чацвер, 28.03.2024, 19:57

ДАВЕДКІ

Галоўная »
ДАВЕДКІ – перадвясельны абрад. Лакальныя назвы выведы, допыты, пярэпыты. Перад сватаннем, каб быць упэўненым у згодзе дзяўчыны і яе бацькоў прыняць сватоў, бацькі хлопца пасылалі да дзяўчыны з хлебам і соллю старую сваячку або каго-небудзь з іншых блізкіх пажылых людзей; часам адпраўляліся маці або сам хлопец.

Даведкі рабіліся патаемна, каб у выпадку адмовы дзяўчыны пра гэта ніхто не ведаў і не кпіў з хлопца. У Даведкі маглі ехаць і сваты, але без гарэлкі і падарункаў. Даведкі характарызаваліся галоўным чынам бытавымі звычаямі, абрадавыя элементы ў іх прадстаўлены слаба і праяўляліся ў абмене хлебам, у асобных умоўных формулах алегарычнага характару.

Аўтар: Л.А.Малаш
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.