Пятніца, 29.03.2024, 17:14

ДЭМАНАЛОГІЯ народная

Галоўная »
ДЭМАНАЛОГІЯ народная – сукупнасць міфічных уяўленняў, заснаваных на першабытнай веры ў духаў (нячысцікаў), якія нібыта памагалі або шкодзілі чалавеку ў яго справах. Вобразы дэманалогіі ўласцівы і традыцыйным народным вераванням і сусветным рэлігіям. Большасць вобразаў беларускай народнай дэманалогіі дахрысціянскага паходжання. У дэманалогіі, як ў міфалогіі, з’явы навакольнага свету адухоўленыя народнай фантазіяй, адлюстраваны ў фантастычных істот. Дэманалагічныя ўяўленні звязваліся з прыроднымі з’явамі (духі прыроды), гаспадаркай і хатнім побытам (хатнія духі), нягодамі, хваробамі, прычым пераважалі вобразы злой сілы. Народная фантазія надзяляла іх чалавечымі рысамі; знешне падобнымі да чалавека (пераважна на старога дзядка з сівой барадой).

Сярод духаў прыроды вылучаліся лясун – гаспадар лесу, вадзянік – дух вады, палявік, жыцень – духі палёў. Існавалі павер’і пра лазавіка, багніка, што нібыта жылі ў лазняку, багне.

У канцы 19 ст. – пачатку 20 ст. вобразы народнай дэманалогіі страцілі рэлігійнае значэнне і асталіся ў фальклоры як персанажы народнай дэманалагічнай мастацакай фантазіі (сустракаюцца пераважна ў былічках і чарадзейных казках).

Аўтар: М.Ф.Піліпенка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.