Чацвер, 25.04.2024, 00:35

ДЛУГАШ ЯН

Галоўная »
Длугаш ЯнДЛУГАШ ЯН – польскі гісторык, дыпламат і рэлігійны дзеяч.

Адзін з аўтараў шырока вядомага даследавання «Гісторыя Польшчы» (12 кніг на лацінскай мове, напісаныя ў 1455-1480 гг.), што сталася значным дасягненнем гістарычнай прозы. У ім падрабязна апісаныя і гісторыя ВКЛ, барацьба з крыжакамі, Масковіяй, узаемадачыненні з Польшчай, а таксама ёсць звесткі пра гаспадаранне і звычаі старажытных ліцьвінаў (насельнікаў усяго ВКЛ), пра асобныя беларускія гарады і мястэчкі (Берасце, Наваградак, Слонім, Пінск і інш.), змешчаны геаграфічны нарыс земляў ВКЛ.

Многія творы Яна Длугаша напісаныя на аснове расказаў жывых сведак падзей, іхніх асабістых уражанняў. Для маладых гісторыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і інш., бясспрэчна, будзе цікава азнаёміцца з апісаннем Янам Длугашам Грунвальдскай бітвы 1410 г., дзе выкарыстана беларуская хроніка «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» (глядзіце «Грюнвальдская битва». М.; Л., 1962).

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.