Чацвер, 25.04.2024, 20:10

ДНЕПРА-ДЗВІНСКАЯ КУЛЬТУРА

Галоўная »
ДНЕПРА-ДЗВІНСКАЯ КУЛЬТУРА – археалагічная культура балцкіх плямён 8 ст. да н.э. – 4 ст. н.э., якія жылі ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім і Сярэднім Падзвінні, у вярхоўях Акі і на левых прытоках р.Вялікай.

Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем і рыбалоўствам; жыло на ўмацаваных гарадзішчах, якія храналагічна падзяляюцца на раннія і познія. Жыхары ранніх гарадзішчаў будавалі доўгія жытлы слупавой канструкцыі, якія мелі некалькі памяшканняў з адкрытымі агнішчамі, ужывалі касцяныя коп’і, стрэлы, шылы, вастрыі, шпількі і інш. На позніх гарадзішчах будавалі невялікія хаты зрубнай і слупавой канструкцыі, ужывалі жалезныя і бронзавыя сякеры, сярпы, нажы, шпількі, грыўні шыйныя, падвескі, пярсцёнкі і інш. Кераміка гладкасценная слабапрафіляваная і слоікападобнай формы.

Аўтар: А.Р.Мітрафанаў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.