ДОКШЫЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ І КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎГалоўная »
ДОКШЫЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ І КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ размяшчаецца на вуліцы Пушкіна ў заходняй частцы горада Докшыцы Віцебскай вобласці.
Пабудаваны ў 1991—94 гг. з цэглы. 03.10.2001 г. айцы-францысканцы заклалі вуглавы камень у падмурак будынка кляштара, які далучаны да касцёла ў выглядзе прамавугольнага ў плане двухпавярховага аб'ёму пад двухсхільным дахам. Адасоблена ўзведзены другі двухпавярховы корпус складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай пабудовы.
Касцёл вырашаны прамавугольным у плане будынкам пад двухсхільным дахам. Да фасада асіметрычна далучана чатырохгранная вежа-званіца пад пакатым шатровым пакрыццём, адкрытая наверсе трайнымі арачнымі прасветамі (2 званы 40 і 120 кг). Плоскасны фасад завершаны двухгранным шчыпцом, вылучаны па цэнтры арачным уваходным парталам і круглай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны высокімі арачнымі і вузкімі аконнымі праёмамі. Унутры зала перакрыта драўляным сафітам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|