Пятніца, 19.04.2024, 13:51

ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Віктаравіч

Галоўная »
Доўнар-Запольскі Мітрафан ВіктаравічДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Віктаравіч(1867 г., г. Рэчыца – 1934 г.) – гісторык, эканаміст, этнограф, заснавальнік беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі.

Скончыў Кіеўскі універсітэт (1894), у якім шмат гадоў і працаваў, атрымаў ступень доктара гістарычных навук. 3 1920-га г. ў Харкаве, Баку. 3 1925 г. прафесар БДУ, старшыня гісторыка-археаграфічнай камісіі Інбелкульта. Але неўзабаве яго абвінавацяць у «нацдэмаўшчыне», не дапусцяць да выдання кнігі «Гісторыя Беларусі» і выбрання яго акадэмікам АН СССР, і ён будзе вымушаны пакінуць Беларусь.

Першыя нарысы па беларускай мінуўшчыне (звычаёвае права, зямельныя пытанні, абрады, вераванні і інш.) пачаў друкаваць у маладым узросце, у канцы 1880-х г., і ў некаторых працах ад імя селяніна патрабаваў законнага права мець беларускамоўны друк.

У 1891-м г. выдаў манаграфію «Нарыс гісторыі Крывіцкай і Дрыгавіцкай зямель...». Даследаваў сацыяльна-эканамічнае становішча ў ВКЛ ХIV-ХVІ стст., дзяржаўны лад беларуска-літоўскага гаспадарства, формы сялянскай супольнасці. Выдаў «Баркалабаўскі летапіс», «Акты Літоўска-Рускай дзяржавы», манаграфію «В.М. Цяпінскі, перакладчык Евангелля на беларускую мову». Прыязна ацэньваў творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. браў актыўны ўдзел у адраджэнні беларускай дзяржавы на дэмакратычных асновах, падтрымліваў БНР, дабіваўся адкрыцця беларускіх навуковых таварыстваў, універсітэта. У 1919-м г. на беларускай і асноўных еўрапейскіх мовах апублікаваў навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», пазней – манаграфію «Народная гаспадарка Беларусі, 1861-1914 гг.», раздзел «Беларуская ССР і Заходняя вобласць РСФСР» у кнізе «Эканамічная геаграфія СССР», завяршыў абагульняючую працу «Гісторыя Беларусі» (1926, выдадзена ў 1994-м), дзе разгледзеў шляхі беларускага народа ад эпохі першабытнага ладу да пачатку 1920 г. Асобныя яго працы яшчэ неапублікаваныя.

Памёр у 1934 г., пахаваны ў Маскве.

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.