Пятніца, 29.03.2024, 11:13

ДРАЎЛЯНЕ

Галоўная »
ДРАЎЛЯНЕ – усходнеславянская этнічная супольнасць у 8 – 10 ст. Старажытная назва дрэўлі паходзіць ад мясцовасці, дзе яны жылі – у дрымучых лясах на правабярэжжы Прыпяці, па цячэнню р.Цецераў, Уж, Убарць, Сцвіга. На ўсходзе межавалі з палянамі, на захадзе – з валынянамі і бужанамі, на поўначы – з дрыгавічамі.

Археалагічныя помнікі драўлян – курганы з пахавальным абрадам трупаспалення, з канца 10 ст. – трупапалажэння (на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца ва Усходнім Палессі). Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам, ткацтвам, апрацоўкай жалеза, жылі ў паўзямлянках.

Галоўныя гарады: Уручый (Оўруч), Горадск; у Іскорасцені (Корасцень) жылі князь і старэйшыны з мясцовай знаці. У 9 – 10 ст. мелі ўласную племянную арганізацыю з сваімі князямі і войскамі. Пасля 945 тэрыторыя драўлян далучана да Кіеўскай Русі і стала ўдзельным княствам з цэнтрам у горадзе Уручый. Апошні раз упамінаецца пад 1136 г.

Аўтар: Г.В.Штыхаў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.