Субота, 20.04.2024, 08:17

ДРУЖКА

Галоўная »
ДРУЖКА – вясельны чын з бліжэйшай світы маладой, незамужняя сястра (родная ці дваюрадная), дачка хросных бацькоў, блізкая сяброўка маладой. Дружкі (баяркі, бальшанкі, паднявесціны, шаферкі, асістэнткі) суправаджалі маладую на працягу вяселля ў яе хаце да ад’езду да маладога. Колькасць дружак была звычайна няцотнай (3, 5, 7 і болей), сярод якіх вылучалася старшая дружка (галоўная, першая), сярэдняя (другая), малодшая (трэцяя) і г.д.

Старшая дружка – асноўная памочніца маладой і ўдзельніца вясельных абрадаў: яна хадзіла разам з маладой на запросіны, удзельнічала ў выпяканні каравая, віла вянок на суборную суботу, заплятала і расплятала касу на пасадзе, прышывала кветкі да шапкі або да кашулі маладога, "прадавала" маладую і месца каля яе за сталом маладому. Асноўныя атрыбуты старшай дружкі – прыгожа аздоблены і большы па памерах, чым у іншых дружак, вянок і кветка злева на грудзях. Дружка з дружком на працягу ўсяго вяселля насілі за пазухай невялікія булачкі хлеба з крыжамі на скарынцы. Звычаёвае права не дазваляла дзяўчыне больш за 2 разы ў жыцці быць дружкаю (тое ж права забараняла маладой быць сваццяй на вяселлі сваёй дружкі).

Аўтар: Л.А.Малаш
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.