Серада, 24.04.2024, 21:58

ДРУЖОК

Галоўная »
ДРУЖОК – вясельны чын з бліжэйшай світы жаніха, яго нежанаты брат або блізкі сваяк ці сябра (называлі таксама дружбан, чашнік, падкняжы, паджанішка, шафер, асістэнт). Колькасць жаніхоўскіх дружкоў, як і нявесціных дружак, няцотная.

Старшы дружок разам з жаніхом хадзіў запрашаць на вяселле радню, разам з ім ехаў да маладой, садзіў маладога на пасад, трымаў вянок над яго галавой у час вянчання і г.д. Яго атрыбуты – прыгажэйшыя, чым у іншых дружкоў, ручнік цераз плячо і кветка на левым баку грудзей.

Аўтар: Л.А.Малаш
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 10
Гасцей: 10
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.