ДРУЖЫНА – удзельнікі
вяселля – запрошаныя госці з боку маладога і маладой, якія ўносілі сваю долю ў вясельны пір (свіную вяндліну ці іншае мяса, булку хлеба, міску круп,
гарнец гарэлкі і да т.п.). Таму іх называлі яшчэ ўкладаныя, укладальнікі, баяры, прычэтнікі.
Раней дружынай называлі групу ўдзельнікаў вяселля, якія разам з маладым прыязджалі па маладую.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.