Пятніца, 29.03.2024, 00:50

ДУБРОВЕНСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ДУБРОВЕНСКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы майстроў з г.Дуброўна. Промысел узнік у старажытнасці, найбольшага развіцця дасягнуў у 19 – 1-й паловы 20 ст. Выраблялі чорназадымлены, непаліваны, гартаваны, паліваны з размалёўкай і без яе гаспадарчы посуд (гаршкі, збанкі, гладышы, міскі, вазоны, цёрлы і інш., а таксама цацкі.

Дубровенская кераміка
Дубровенская кераміка

Кераміка адметная простымі формамі, дакладнымі прапорцыямі, плаўным профілем збанкоў і гладышоў. Цацкі ў выглядзе фігур людзей, конікаў, незвычайных паўптушак – паўжывёл адрозніваюцца надзвычай архаічным выглядам. Іх бялілі, размалёўвалі ў розныя колеры, падкрэсліваючы пэўныя дэталі. У пачатку 20 ст. дубровенскія ганчары вывозілі свой тавар у Смаленск, Пецярбург. У 1950-70-я г. выраблялі задымлены, сінявата – чорнага колеру посуд з матавай шурпатай паверхняй, аздоблены хвалістымі палоскамі, прадрапанымі па сырым чарапку, і задымленыя або фарбаваныя ў белы колер цацкі. З канца 1970-х промысел не існуе.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.