Чацвер, 25.04.2024, 18:30

ДУБРОВЕНСКІ СТРОЙ

Галоўная »
ДУБРОВЕНСКІ СТРОЙ – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Падзвінні. Бытаваў у 19 – пачатку 20 ст. пераважна ў Віцебскай вобласці, часткова на Смаленшчыне. У Дубровенскім строі пераважалі блакітныя фарбы (паўплывала набіванка) і дробнаклятчастыя ўзоры ў паясных адзежынах.

дубровенскі строй
Дубровенскі строй. Жанчына ў летнім адзенні.
Вёска Ланенка Дубровенскага раёна


Старадаўні жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы (андарак, саматканка), ільнянога фартуха, спадніцы з прышыўным ліфам і поясам (саян – накшталт сукенкі без рукавоў). Святочную кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі (лалікі), гесткай, будзённую і споднюю – тунікападобнай. Разрэз размяшчаўся на цэнтры грудзей, стаячы каўнер (1,5 – 3 см) зашпіляўся шпонкай ці гузікам або сцягваўся чырвонай стужкай. Аздабленне вызначалася паліхромнасцю: узорыстае ткацтва, вышыўка спалучаліся з рознаколернай аплікацыяй, аблямоўкамі, устаўкамі чырвонай або сіняй крашаніны ці кумачу. Чырвоны арнамент (строгія геаметрычныя формы, шматпялёсткавыя зоркі, раслінныя ўзоры) дапаўняўся блакітным, чорным, жоўтым, зрэдку паскамі медна – чырвоных бліскавак. Спадніцу кроілі ў 4 – 6 полак з пярэстатканага сіне – белага, чырвона – бурачковага палатна. Спадніцу з ліфам шылі з 2, часам розных па якасці і колеру тканін, дапаўнялі белым ці набіваным фартухом і поясам, на канцы якога нашывалі бісер, а разнаколерныя ніткі чаргавалі з саламянымі прожылкамі (крыглікамі). Суконную світу ў выглядзе безрукаўкі пацягвалі белым каленкорам, аздаблялі нашыўкамі чырвонага сукна, лапікамі чорна – белай аўчыны ўздоўж зрэзаў. Галаўныя ўборы жанчыны – хусткі, чапцы.

дубровенскі строй
Дубровенскі строй. Дзяўчына ў святочным касцюме.
Вёска Мікуліна Талачынскага раёна


У мужчынскі гарнітур уваходзілі кашуля, нагавіцы, пояс. Жаночай і мужчынскай вопраткай былі армяк, світа, бурка, насоў, кажух.

Аўтар: М.Ф.Раманюк
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.