Аўторак, 23.04.2024, 12:07

ДУБРОВЕНСКІЯ РУЧНІКІ

Галоўная »
ДУБРОВЕНСКІЯ РУЧНІКІ – традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць у вёсках Дубровенскага і Аршанскага раёнаў (захаваліся з канца 19 ст.). Ткуць з адбеленага кужалю (аснова, уток) і белай бавоўны (уток) у тэхніцы бранага і шматнітовага ткацтва (даўжыня 150 – 360 см, шырыня 30 – 45 см).

Арнаментальная кампазіцыя Дубровенскіх ручнікоў утвараецца чаргаваннем вузкіх (0,5 – 1,5 см) гладкіх або ўзорыстых паскаў і шырокіх узорыстых палос – ромбы, разеткі, крыжыкі (бранае двухуточнае, вышыўка наборам), клеткі і прамавугольнікі (4- і 8-нітовае). Угору палосы звужаюцца і паступова пераходзяць у асноўны фон палатнянага або ўзорыстага перапляцення. У арнаменце пераважае чырвоны колер, у невялікай колькасці ўводзіцца чорны для акцэнтацыі асобных дэталяў узору. У ручніках, выкананых 8-нітовым ткацтвам, каларыстыка ўзбагачаецца ружовым колерам, утвораным своеасаблівым саржавым перапляценнем нітак асновы і ўтку.

Аздабляюць ручнікі мохрыкамі, карункамі (характэрна таксама спалучэнне вузкіх нескладаных па малюнку белых ці чырвоных карункаў з доўгімі мохрыкамі таго ж колеру). Кампазіцыйна-арнаментальная структура Дубровенскіх ручнікоў выкарыстоўваецца пры распрацоўцы сучасных узораў тканых ручнікоў на Віцебскім і Полацкім прамысловых аб’яднаннях мастацкіх вырабаў.

Аўтар: В.І.Селівончык
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.