Выязныя больш масіўныя, высокія, з крутым выгінам, у версе дугі замацоўвалася металічнае кальцо. Канцы іх звычайна фарбавалі ў светлы колер, сярэдзіну – у чорны, карычневы, зялёны або размалёўвалі рознымі ўзорамі. Выязная дуга выконвала важную ролю ў традыцыйнай
абраднасці (
вяселлі,
кірмашовых святах, гасцінах і інш.). У час святочных цырымоній пад ёй чаплялі
бомы, упрыгожвалі стужкамі і кветкамі. Вытворчасць дуг часам вылучалася ў самастойны промысел. Папярэдне распаранае дрэва (ракіта, вяз, дуб, ясень, вішня, чаромха) гнулі на
гбале, ці бабе. Вытворчасць дуг захавалася да нашага часу.
Аўтар: В.С.Цітоў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.