Панядзелак, 23.10.2017, 12:48

ДУКОРАЎСКІ КАСЦЁЛ


ДУКОРАЎСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 19 ст. з цэглы ўладальнікамі маёнтка Ашторпамі. Перабудаваны ў 1864 г. ў праваслаўную Петра-Паўлаўскую царкву. У скляпах касцёла былі пахаванні Ашторпаў. У савецкі час храм выкарыстоўваўся пад жыллё, з 2005 года стала праваслаўнаю царквою Сятога Іллі.


Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным у мінулым пасярэдзіне і над апсідай купаламі. Фасад фланкіравалі дзве купальныя вежы, якія выходзілі за габарыты фасада чатырохграннымі аб'ёмамі. Уваходны партал фланкіраваны паўкалонамі на вышыню фасада. Да прамавугольнай у плане апсіды з правага боку далучана сакрысція. Атынкаваныя фасады расчлянёны дзвумя ярусамі прамавугольных аконных праёмаў і трымя уваходнымі праёмамі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [13]
Спорт [464]
Здарэнні [116]
Грамадства [233]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [9]
Каляндар
«  Кастрычнік 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.