Пятніца, 15.12.2017, 15:00

ДВАРЭЦКІ КАСЦЁЛ БОЖАГА ЦЕЛА


ДВАРЭЦКІ КАСЦЁЛ БОЖАГА ЦЕЛА размяшчаецца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1904—09 гг. з цэглы. Будаўніцтва мураванага храма абумоўлівалася тым, што папярэдні драўляны нават пасля рамонтаў (1882, 1895 гг.) не задавальняў парафію і пасля царскага ўказа аб верацярпімасці з боку ўлад не рабілася перашкод. Адноўлены і адкрыты ў 1993 г.


Помнік архітэктуры неарэнесансу. Манументальная двухвежавая трохнефавая базіліка з трансептам. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам, бакавыя — аднасхільнымі. Галоўны заходні фасад дэкарыраваны рустам, філёнгамі, ліштвамі арачных праёмаў, лучковымі франтонамі, развітым антаблементам з трыгліфным фрызам. У завяршэнні фасада дзве бакавыя вежы з фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. 3 архітэктуры рэнесансу выкарыстаны «венецыянскія вокны» ў выглядзе плоскага порціка з лучковым франтонам (у ніжнім ярусе вежаў) і цэнтральнага «паладыянскага акна» ў выглядзе паўкруглай аркі, расчлянёнай на тры часткі стойкамі. Уваход арганізаваны праз невялікі прытвор з арачным праёмам у руставаным абрамленні. Усе элементы дэкору і архітэктурныя абломы выкананы неатынкаванай цаглянай муроўкай. Унутраная прастора падзелена пілонамі на тры нефы са скляпеністым перакрыццем.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [137]
Адукацыя [13]
Спорт [487]
Здарэнні [116]
Грамадства [243]
Эканоміка [10]
Транспарт [67]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [9]
Каляндар
«  Снежань 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.