Пятніца, 29.03.2024, 08:32

ДЗІСЕНСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ДЗІСЕНСКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы майстроў з Дзісны. У 18 ст. кераміку выраблялі і майстры гаршэчна – мулярнага цэха. У 1936 г. працавала каля 25 чалавек. Выраблялі гаршкі, збаны, глякі, слаі, міскі, спарышы і іншы посуд, які ў залежнасці ад ёмістасці меў розныя назвы (глядзіце Ганчарная сістэма мер). Значнае пашырэнне мела дэкаратыўная кераміка і гліняныя цацкі пераважна анімалістычнага характару (фігуркі бараноў, пеўнікаў, мядзведзяў і інш.).

дзісненская кераміка
Дзісенская кераміка

Посуд вызначаўся плаўнымі мяккімі абрысамі, што былі характэрны промыслам Паўночна-Заходняй Беларусі. Яго выраблялі спосабам выцягвання на нажным ганчарным крузе, выкарыстоўваючы фармовачную масу звычайна з гліны аднаго гатунку, зрэдку з дадаткам жарствы (для гаршкоў). У канцы 19 – сярэдзіне 20 ст. пераважала вытворчасць паліванай керамікі (паліва на свінцовай аснове, празрыстая бясколерная, часам зялёная альбо карычневая). Аздаблялі традыцыйным лінейна – хвалістым контррэльефным арнаментам і расліннай або геаметрызаванай падпаліўнай ангобнай размалёўкай, нанесенай па чырвоным, часам белым фоне ў 2 – 3 колеры (белы, зялёны, карычневы). У наш час промысел не існуе.

Аўтары: С.А.Мілючэнкаў, У.В.Угрыновіч
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 10
Гасцей: 10
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.