Пятніца, 29.03.2024, 11:26

ДЗЯДЫ, задушны дзень

Галоўная »
ДЗЯДЫ, задушны дзень – у беларусаў дні памінання нябожчыкаў. Так называлі таксама рытуальны абед або вячэру, што наладжваліся ў гэтыя дні, і ўсіх памерлых родзічаў.

Дзяды
Манета Дзяды, 20 рублёў, рэвэрс

Дзяды маюць глыбокую сувязь з даўнім старажытнаславянскім пахавальным звычаем трызны, звязаны з культам продкаў. Іх спраўлялі ў пэўныя дні 3-4 разы на год, сыходзячы з мясцовай традыцыі: у мясаед перад масленіцай, пасля Вялікадня на Радаўніцу (радушныя Дзяды), на Сёмуху (сёмушныя) і ў восень у суботу перад Змітравым днём (26 кастрычніка старога стылю – галоўныя, «багатыя» Дзяды). На апошніх ладзілі багаты стол, гатавалі больш 10 абрадавых страў (абавязковыя былі куцця, бліны, яечня, узвар, мяса).

На змітраўскія Дзяды калолі парася, рэзалі авечку або барана, «каб мяса хапіла ўсім». Адсюль і народныя выслоўі «На Дзяды многа яды», «Наеўся, як на Дзяды» і інш. Паводле звычаю частку кожнай стравы сімвалічна адкладвалі ў асобны посуд для нябожчыкаў і нанач са стала не прыбіралі. Беларускі абрад Дзядоў паэтычна і ярка адлюстраваны ў выдатнай паэме Адама Міцкевіча «Дзяды».

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.