Пятніца, 19.04.2024, 15:30

«ДЗЯННІЦА»

Галоўная »
«ДЗЯННІЦА» – першая савецкая газета на беларускай мове, орган Беларускага нацыянальнага камісарыята альбо Белнацкама (аддзел Наркамата па справах нацыянальнасцей РСФСР у 1918-1919 гг. быў утвораны ў Петраградзе, меў аддзяленні ў Смаленску, Віцебску, Саратаве і іншых гарадах).

Выдавалася з 1 сакавіка 1918 г. у Петраградзе, з 6 красавіка 1918-га ў Маскве. З 3 снежня 1918 г. выходзіла як веснік Белнацкама і Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Рэдактары Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны, №№ 1-5), Зм.Жылуновіч і I.Пятровіч (Я.Нёманскі, №№ 6-23), астатнія нумары, паколькі Зм.Жылуновіч і I.Пятровіч шмат часу аддавалі вельмі складаным канкрэтным пытанням утварэння беларускай дзяржаўнасці, падпісвалі выдавецкі аддзел Белнацкама (да № 39) і рэдакцыйная калегія. Друкавала матэрыялы пра падзеі ў Савецкай Расіі, утварэнне БССР, асвятляла дзейнасць Белнацкама, Беларускага навукова-культурнага таварыства (1918-1919 гг., Масква), спрыяла развіццю навукі і культуры на Беларусі, правядзенню культурна-асветнай работы сярод беларусаў-бежанцаў, якіх сотні тысяч у час Першай сусветнай вайны апынулася ў Расіі.

На старонках «Дзянніцы» з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі актыўна друкаваліся Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, А.Гурло, I.Дварчанін і інш.

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.