ДЗЯННІК – частка сялянскага
двара, дзе днём знаходзілася свойская жывёла. Звычайна гэта была адкрытая пляцоўка перад уваходам у хлявы.
Дзяннік. Вёска Камаі Пастаўскага раёна У вяночных дварах Падняпроўя агароджваўся плотам. На Паазер'і – важны функцыянальна-планіровачны элемент сялянскай сядзібы. Тут яго злучалі з хлявамі ў адну пабудову, накрытую агульнай страхой. На дзяннік вялі адны або двое
варот, якія стваралі скразны праезд на агарод, у сад. Праз спецыяльныя
дзверы злучаўся з сенцамі. Непасрэдная сувязь жылой часткі праз дзяннік з хлявамі – адметная рыса народнага будаўніцтва на поўначы Беларусі. Часамі тут рабілі
акно з хаты ў дзяннік (над палком, дзе спалі гаспадары).
Аўтар: С.А. Сергачоў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.