Серада, 20.09.2017, 03:25

ДЗЯРЭЧЫНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ


ДЗЯРЭЧЫНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца каля могілак вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.


Пабудаваны ў 1913 г. з цэглы. Падставай для будаўніцтва касцёла з'явілася хадайніцтва мяшчан мястэчка і сялян навакольных вёсак да гродзенскага губернатара. Жыхары-католікі мястэчка і навакольных вёсак па сялянскіх прыгаворах абавязаліся прыняць будаўніцтва касцёла і ўтрыманне святара на ўласныя сродкі. 24.06.1906 г. губернскі інжынер А.Савіч адпраўляе праект і смету на будаўніцтва храма. Акты прыёмкі касцёла складзены 28.10.1912 г.: «Пабудова ўзведзена ўчарне, выведзены сцены і пакрыты чарапіцай дах. Скляпенні яшчэ не зроблены. Вокны не зашклёны». Канчаткова будынак здадзены 30.01.1913 г. Закрыты ў 1951 г., пасля чаго выкарыстоўваўся пад склад і прыйшоў у заняпад (рухнулі дах і скляпенні). Рэстаўрыраваны паводле праекта архітэктара В.Атас пад кіраўніцтвам ксяндза Вітольда Жэльветра. Адноўлены на сродкі французскага падданага Жана Керхнера (пры ўваходзе на сцяне мемарыяльная дошка «У памяць Ірэне Керхнер-Жукоўскай 16.02.1926, Дзярэчын — 27.11.1989, у Парыжы. Касцёл гэты адбудаваны дзякуючы яе мужу Жану ў 1991—93 гг.». Адкрыты і асвячоны біскупам А.Кашкевічам 14.08.1993 г.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Аднавежавы, аднанефавы храм з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі ўзняты на цокаль, выкладзены з вапняковых блокаў. Вертыкальнай дамінантай храма з'яўляецца васьмігранная вежа-званіца са спічастым шпілем (у 1995 г. навешаны звон, адліты ў 1717 г.). Ступеньчаты франтон фасада фланкіраваны фіяламі. Над уваходным стральчатым парталам з вімпергам размешчана акно-ружа. Стральчатымі парталамі аформлены і два бакавыя ўваходы. Бакавыя сцены расчлянёны вялікімі стральчатымі аконнымі праёмамі з ажурнымі кратаміі каляровымі вітражамі, умацаваны ў прасценках ступеньчатымі контрфорсамі. Па перыметры праходзіць карніз з сухарыкамі, выкарыстаны аркатурныя фрызы. Элемент асіметрыі ў агульную кампазіцыю будынка ўносіць васьмігранная вежа правай сакрысціі. Сцяна нефа над апсідай завершана двухгранным шчыпцом з шэрагам фіял. Мастацка-эстэтычны эфект дасягаецца высакаякаснай цаглянай муроўкай.

Зала перакрыта гатычным зоркавым скляпеннем, высокай стральчатай аркай, у якую адкрываецца апсіда. Над крыжовымі скляпеннямі нартэкса размешчаны хоры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [13]
Спорт [451]
Здарэнні [110]
Грамадства [232]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [8]
Каляндар
«  Верасень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.