Субота, 20.04.2024, 13:10

ДЗЯРЖЫНСК

Галоўная »
ДЗЯРЖЫНСКгорад абласнога падпарадкавання (да 1932 г. Койданава), цэнтр Дзяржынскага раёна, на р. Няцеча. За 38 км ад Мінска, на чыгуначнай лініі (станцыя Койданава) і аўтадарозе Мінск – Брэст.

Дзяржынск
Дзяржынск
Герб і сцяг Дзяржынска

Паводле археалагічных і іншых даследаванняў, існаваў з XII ст., меў назву Крутагор'е. У пісьмовых жа крыніцах упамінаецца з 1442 г. як Койданава. Гэтая назва не высветленая.

Дзяржынск
Гарадзішча Гаштольдава гара

У 1550 — 1831 гг. належаў Радзівілам (Койданаўскае графства; герб з выявай галінак дубу і алівы; буйны цэнтр кальвінізму на Беларусі), пазней – дзяржаўнае ўладанне. 3 1588 г. мястэчка. Неаднаразова з'яўляўся арэнай бітваў (у 1655-м г. у час руска-польскай вайны быў спалены, у выніку чаго згінулі многія помнікі архітэктуры).

Дзяржынск
Касцёл Святой Ганны

У 1871-м пракладзена чыгунка. У 1908 г. адкрыта гарадское вучылішча. У 1920-м г. цяжка пацярпеў у савецка-польскую вайну. 3 1932-га горад набыў сённяшнюю назву. У 1932-1937 гг. цэнтр польскага раёна.

Дзяржынск
Пакроўская царква

У час Другой сусветнай вайны ў горадзе і яго ваколіцах, якія былі разбураныя і апустошаныя, знішчана больш за 17 тысяч чалавек.

Дзяржынск
Замчышча і кальвінійскі збор на малюнку Напалеона Орды (1860-я гг.)

У 1995-м г. тут жыло каля 24,6 тысяч люду. Развіваюцца машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая і харчовая прамысловасць. 3 помнікаў архітэктуры вызначаюцца касцёл Апекі Божай (2-я палова XVIII ст.), царква (1850).

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.