Пятніца, 19.04.2024, 09:02

ДЗВЕРЫ

Галоўная »
ДЗВЕРЫ – канструкцыйны элемент будынка, які служыць для ўваходу і выхаду з яго. Колькасць дзвярэй, іх месца і памеры вызначаюцца планіроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканнямі. Найбольш старадаўняя форма дзвярэй – на бегунах, у наш час пашыраны дзверы на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі – драўлянымі планкамі, шчыльна збітымі ў пазы. Звычайна дзверы маюць адно палатно. Дзверы з дзвюх створак характэрны для местачковага жылля. Атрымалі пашырэнні двухстворкавыя дзверы са шклом, асабліва пры ўваходзе ў залу. Дзверы ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гумнах, адрынах і г. д.) называюць варотамі.

дзверы
Дзверы жылога дома ў гарадскім пасёлку Свір

У залежнасці ад канстуцыйнага вырашэння дзверы падзяляюцца на дашчаныя (з аднаго слою дошак), шаляваныя (з двух слаёў дошак) і філянговыя. Дашчаныя часцей за ўсё былі ў гаспадарчых будынках. У шаляваных верхні слой звычайна рабілі з кароткіх дошчачак, якія складалі разнастайныя ўзоры (елачку, квадраты, ромбы, сонца і г.д.); дэкаратыўнасць такіх дзяврэй ўзбагачалася профілямі дошчачак, радамі каваных цвікоў, выгібам вершніка. Філянговыя дзверы асабліва пашыраны ў наш час. Яны складаюцца з рамы, у якую ўпушчаны больш тонкія дошкі. Элементы філянговых дзвярэй заўсёды прафіляваныя. Адчыняюцца і зачыняюцца дзверы пры дапамозе клямкі, замыкаюцца з дапамогай засавак, замкоў, іншых запораў.

Аўтар: С.А.Сергачоў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.