Аўторак, 23.04.2024, 23:55

ЕЛЬСКІ АЛЯКСАНДР КАРЛАВІЧ

Галоўная »
ЕЛЬСКІ АЛЯКСАНДР КАРЛАВІЧ (1834 г., в.Дудзічы Пухавіцкага р-на – 1916 г.) – гісторык, этнограф, публіцыст, пісьменнік. Брат Міхаіла Карлавіча Ельскага. Скончыў Мінскую гімназію (1852), член Акадэміі ведаў у Кракаве (1892).

3 1860-х жыў у в.Замосце (Пухавіцкі р-н), дзе стварыў літаратурна-краязнаўчы музей, дзеля чаго сабраў каля 10 тысяч кніг (у тым ліку старадрукі, амаль усе польскія і беларускія хронікі, дыярыушы і інш.), больш за 2 тысячы гравюр, калекцыі карцін, манет, археалагічных знаходак, шмат малюнкаў заходнееўрапейскіх і мясцовых мастакоў, асобныя рэчы і лісты А.Міцкевіча і Т.Касцюшкі, калекцыі фарфору, шкла, слуцкіх паясоў, каля 20 тысяч аўтографаў і дакументаў.

Аўтар больш 10 тысяч гісторыка-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для «Геаграфічна-гаслоўніка...» (т. 1-14, 1880-1895), «Вялікай універсальнай ілюстраванай энцыклапедыі» (т. 7-8, 1892). Пра вёску і пра маральныя праблемы яе напісаў творы «Сынок», «Нашы перасяленцы» і інш. Выдаў зборнік «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавэндаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народа». Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Кніжныя і рукапісныя яго зборы знаходзяцца ў Кракаве, Варшаве, Вільнюсе і часткова ў Мінску.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.