ЕЛЬСКІ МІХАІЛ КАРЛАВІЧ (1831 г., в.Дудзічы Пухавіцкага р-на – 1904 г.) – скрыпач, кампазітар, музычны пісьменнік.
Брат Аляксандра Карлавіча Ельскага.
Ігры на скрыпцы вучыўся ў вядомых музыкантаў (К.Кжыжаноўскі, В.Банькевіч, А.В'ётан і інш.). 3 пачатку 1860-х г. наладжваў канцэрты ў Польшчы і Германіі. Доўгі час жыў у сваім маёнтку Дудзічы, даваў канцэрты ў Мінску і Вільні.
Напісаў каля 100 музычных твораў. Шмат увагі ўдзяляў запісам беларускіх народных мелодый і выкарыстанню іх у канцэртах. Аўтар нявыдадзенай працы «Народныя танцы Мінскай губерні».