Пятніца, 29.03.2024, 14:18

ЕЎІНСКАЯ ДРУКАРНЯ

Галоўная »
ЕЎІНСКАЯ ДРУКАРНЯ дзейнічала з 1610 г. да сярэдзіны XVII ст. у мястэчку Еўе (цяпер у Літве). Яе заснаваў у сваім уладанні падкаморы трокскі, праваслаўны шляхціц Б.Агінскі (са славутага княжацкага роду Агінскіх; ? - 1625; палкоўнік войск ВКЛ, удзельнік Інфлянцкай вайны, адваёвы Полацка ў 1579 г., узяцця Вялікіх Лук (1580), вайны са Швецыяй (1601-1602 гг.) пасля часовай забароны дзейнасці брацкай беларускай Святадухаўскай друкарні ў Вільні.

Кіравалі друкарняй Л.Карповіч (1580-1620, пісьменнік-публіцыст, царкоўны дзеяч, аўтар шматлікіх мастацка-дакументальных твораў), ігумен еўінскага Успенскага манастыра і друкар Г.Івановіч. Пад іхнім кіраўніцтвам было надрукавана некалькі кніг на польскай мове і 25 кірыліцай. Сярод выданняў – рэлігійная літаратура, а таксама такія шырокавядомыя навукова-папулярныя працы, як «Буквар славянскай мовы» (1618), «Граматыка...» М.Сматрыцкага (1690). Выдаваліся кнігі і на беларускай мове. Выданні, ажыццёўленыя кірыліцай, вызначаліся высокімі мастацка-паліграфічнымі якасцямі.

Друкарня спыніла сваю дзейнасць як з-за фінансавых цяжкасцей, так і з-за шматлікіх войнаў сярэдзіны XVII ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.