Серада, 24.04.2024, 12:33

ЕЎЛАШОЎСКІ ФЁДАР МІХАЙЛАВІЧ

Галоўная »
ЕЎЛАШОЎСКІ ФЁДАР МІХАЙЛАВІЧ (1546 – пасля 1616 г.) – грамадскі дзеяч, пісьменнік-мемуарыст. Валодаў разнастайнымі ведамі ў галіне матэматыкі, справаводства, юрыспрудэнцыі. Ад навагрудскай шляхты быў паслом на Люблінскім (1569) і Варшаўскім (1579) сеймах.

3 А. Трызнам браў удзел у выпрацоўцы дзяржаўна-прававога дакумента – «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага», вышэйшага апеляцыйнага суда ВКЛ, які складаўся з 46 дэпутатаў. У 1592-1613 гг. працаваў адвакатам у Навагрудскім земскім судзе. Меў памяркоўна-ліберальныя погляды. Напісаў «Гістырычныя запіскі» (апублікаваныя толькі ў 1886 г.) – самы ранні помнік мемуарнага жанру ў беларускай літаратуры канца XVI - пачатку XVII стст. Гэты твор дае выдатную магчымасць для вывучэння тагачаснага палітычнага і культурнага жыцця ВКЛ, побыту, светапогляду розных слаёў грамадства, характарыстыкі многіх вядомых асоб (рукапіс захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве). У 1983 г. твор быў выдадзены ў Мінску пад назвай «Успаміны», у 1990-м ён быў грунтоўна даследаваны навукоўцам Ул. Свяжынскім, які таксама напісаў артыкул пра Ф.Еўлашоўскага для выдадзенай у 2000 г. Беларускім фондам культуры кнігі «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» (выпуск першы).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 11
Гасцей: 11
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.