Чацвер, 25.04.2024, 01:36

ГАФТ

Галоўная »
ГАФТ – 1) Ручная ці машынная вышыўка каштоўным матэрыялам: каляровымі шаўковымі, залатымі, сярэбранымі ніткамі, жэмчугам, камянямі. Вышыўка з выкарыстаннем металічных бляшак у аздобе галаўных убораў і адзення вядома з ранняга сярэднявечча, з 19 ст. ўжываліся металічныя мішурныя ніткі розных відаў, бісер. Фонам служыў шоўк, аксаміт, парча і іншыя тканіны. У 16 – 18 ст. на Беларусі гафтам аздаблялі літургічнае і свецкае адзенне, дэкаратыўныя тканіны.

гафт
Гафт (фрагмент арната). Петрапаўлаўскі касцёл,
вёска Дрысвяты Браслаўскага раёна


Ужываліся разнастайныя тэхнічныя прыёмы – гладзь, высокарэльефнае шыццё "па карце", "у прыкрэп". Вышыўка гафтам падпарадкоўвалася агульнаеўрапейскім мастацкім кірункам, у арнаменце пераважалі стылізаваныя раслінныя матывы.

гафт
Гафт (фрагмент сурвэткі). З царквы манастыра быльян.
Вёска Баруны Ашмянскага раёна

2) Гафтаванне, гаптоўка – народная вышыўка разнастайнымі відамі ажурных швоў (гл.Сакаленне).

3) Машынная вышыўка белай ажурнай гладдзю па баваўнянай белай тканіне. Сучасная мастацкая прамысловасць вырабляе гафтаваныя тканіны, тасьму для аздобы жаночага адзення, пасцельную бялізну.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.