Нядзеля, 24.06.2018, 04:39

ГАЙЦЮНІШКІНСКАЯ КАПЛІЦА


ГАЙЦЮНІШКІНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў полі за 0,5 км на ўсход ад вёскі Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.


Пабудавана ў 1614 (1633) г. на сродкі Зюзаны Нонхарт з цэглы як кальвінскі збор і пахавальня сям'і Нонхартаў (пазней Сцяцкевічаў), з якіх будаўнік і начальнік каралеўскіх будынкаў у Вільні галандскі архітэктар П.Нонхарт разам з інжынерам-фартыфікатарам ван Дадэнам узвёў суседні дом-крэпасць. У 1757 г. архітэктар І.К.Глаўбіц узвёў пры капліцы плябанію ў стылі барока. Капліца захавалася ў руінах.

Помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу, з рысамі абарончага дойлідства. Да прамавугольнага ў плане аб'ёму (быў накрыты чарапічным вальмавым дахам) далучалася такая ж апсіда. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, апяразаны прафіляваным карнізам і ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, схілы якіх накрыты чарапіцай. Вось сіметрыі галоўнага фасада вылучалі лучковы праём увахода, арачнае акно хораў і чацверыковая сігнатурка-званічка над карнізам. У інтэр'еры зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках. Пад капліцай крыпта.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [142]
Адукацыя [15]
Спорт [567]
Здарэнні [135]
Грамадства [252]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Чэрвень 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.