Субота, 27.04.2024, 12:38

Галаскок Аляксей

Галоўная »
Аляксей Галаскок, Алексей ГолоскокГаласкок Аляксей Пятровіч нарадзіўся ў 6 чэрвеня 1949 годзе ў в.Талалайкі Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці, дзе ў свой час жыла і займалася плённай творчай дзейнасцю беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. Ён быў трэцім дзіцем у сям'і і самым малодшым: акрамя яго, у бацькоў падрасталі ягоныя старэйшыя сёстры Ганна і Марыя.

Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 у г.Зэльва паступіў у Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча імя маршала СССР Бірузова. Атрымаўшы дыплом і першае воінскае званне лейтэнанта, служыў у розных і часта вельмі аддаленых ад цывілізацыі кропках былога СССР у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. У апошнія гады службы камандаваў ракетным дывізіёнам, удзельнічаў у буйных вучэннях, за што неаднаразова атрымліваў падзякі ад Галоўнакамандуючага ракетнымі войскамі Міністэрства абароны СССР. Узнагароджаны ордэнам «За службу ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, шматлікімі медалямі.

Пасля службы некаторы час выкладаў ваенныя дысцыпліны ў Рыжскім вышэйшым камандна-інжынерным вучылішчы імя маршала СССР Бірузова, якое ў свой час закончыў сам.

Звольніўся са службы ў запас у званні падпалкоўніка і разам з сям'ёй пераехаў на сталае месца жыхарства на Ганцаўшчыну — на радзіму сваёй жонкі Ларысы Іванаўны.

У гады службы Аляксей Галаскок займаўся сваім любімым заняткам — пісаў вершы, якія друкаваліся ў армейскіх газетах і мелі вялікі поспех у саслужыўцаў. Пісаў па-руску, а думалася па-беларуску, на мове, якую палюбіў з маленства, якую шанаваў і песціў.

Пасля дэмабілізацыі, жывучы на Ганцаўшчыне, пачаў пісаць толькі на роднай мове і дасягнуў у гэтым пэўнага плёну. Яго вершы змяшчаліся не толькі ў раённай газеце, але і ў рэспубліканскай перыёдыцы — газетах і часопісах. Некаторыя з іх пакладзены на музыку самадзейным ганцавіцкім кампазітарам Валерыем Марцінкевічам і з поспехам выконваюцца на сцэне.

Аляксей Галаскок — член Беларускага саюза пісьменнікаў. Ён аўтар зборнікаў паэзіі «He шкадуюць мяне мае вершы», «Я шчаслівы...», «Беларусь мая родная, мілая…», «Суд над сарокай» і іншых...


Алексей Голоскок, Аляксей Галаскок

Аляксей Галаскок, Алексей Голоскок

Аляксей Галаскок, Алексей Голоскок


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 10
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.